Пошук

13.12.2017 11:28   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

12 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Польшча адкрылася выстаўка «Святы Крыж супраць свастыкі. Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква ў барацьбе з нацызмам».

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Экспазіцыя ўяўляе сабой інфармацыйныя стэнды, якія распавядаюць пра жыццё і змаганне вернікаў і духавенства Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.

У прыватнасці, адзін са стэндаў расказвае пра назарэтанак мучаніц з Навагрудка і марыянаў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча з Росіцы.

     

 

Абноўлена 13.12.2017 11:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.