![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-014.jpg)
2 снежня ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылося дыяканскае пасвячэнне Эдуарда Мажаева, выпускніка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
Дыякан Эдуард нарадзіўся ў Віцебску ў 1973 годзе. У 2007 г. паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. Пасля заканчэння семінарыі ў 2014 г. праходзіў душпастырскую практыку ў парафіях Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Дыяканскае пасвячэнне здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел выкладчыкі і навучэнцы семінарыі ў Пінску, святары, якія ўдзельнічалі ў душпастырскім фармаванні дыякана Эдуарда, а таксама яго родныя, сябры і вернікі з розных парафій.
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-008.jpg)
«Дарагі брат, прымаючы дыяканат, ты прыносіш надзею пінскаму Касцёлу. Розныя групы чакаюць дыяканскага служэння: святары ў дыякане бачаць свайго памочніка, хворыя ў шпіталях і дамах састарэлых чакаюць дыякана ў адведзіны. Сутнасць дыяканату — гэта адкрытасць на дзеянні Святога Духа», — адзначыў біскуп.
«Дыякан павінен імкнуцца да святасці, бо гэта вынікае з велічы і святасці таго служэння, да якога ён пакліканы. Няхай прыкладам для цябе будзе ўзорнае служэнне дыяканаў касцёла Стэфана і Філіпа, а таксама апекуна Пінскай дыяцэзіі св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка».
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-04-pinsk-015-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-003.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-002.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-004.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-001.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-005.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-006.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-007.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-008.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-009.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-010.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-011.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-012.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-013.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-014.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-015.jpg)
Пасля святой Імшы перад сабранымі выступіў семінарыйны музычны гурт «Подых духа», а таксама адбылася віншавальная праграма, адмыслова падрыхтаваная семінарыстамі з нагоды дыяканскага пасвячэння.
Дыяканат — першая ступень падрыхтоўкі да святарства. Дыякан выконвае паслугу Божага слова, праводзіць літургічныя набажэнствы, дапамагае святарам падчас Эўхарыстыі і выконвае важную ролю ў справе евангелізацыі.
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-04-pinsk-015.jpg)
Семінарыст, які прымае дыяканскае пасвячэнне, прымае акрэсленыя абавязкі: цэлібату, штодзённай малітвы на брэвіярыі, а таксама пашаны і паслухмянасці біскупскаму ардынарыю.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)