Як стала вядома Catholic.by, у межах візіту аd limina Apostolorum у Апостальскую Сталіцу каталіцкія біскупы Беларусі наведаюць 10 структур Рымскай курыі.
Беларускія іерархі наведаюць Дзяржаўны Сакратарыят, Кангрэгацыю па справах Біскупаў, Кангрэгацыю па справах Духавенства, Кангрэгацыю Веравучэння, Кангрэгацыю Каталіцкай Адукацыі, Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыю па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, а таксама Дыкастэрыю па справах свецкіх і Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Цэнтральным момантам візіту аd limina Apostolorum, які пройдзе з 31 студзеня па 7 лютага 2018 года, стане сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.
Біскупы будуць цэлебраваць святую Імшу ў чатырох Вялікіх Папскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за мурамі, св. Яна на Латэране і святой Марыі Вялікай (Санта-Марыа-Маджорэ).