Пошук

28.11.2017 14:59   CREDO

Старшыня партугальскага епіскапату — Патрыярх Лісабона кардынал Мануэл Жазэ Макарыу Кляменці — у размове з прадстаўнікамі мясцовых СМІ адзначыў, што прысвечанае Богу жыццё не прызначана для людзей з гомасексуальнымі схільнасцямі.

«Такім людзям я не раю паступаць у семінарыі. Гэта для іх неадпаведнае месца. Яны прабываюць у вельмі далікатнай сітуацыі», — сказаў кардынал.

Іерарх дадаў, што новая праграма душпастырскай працы ў Партугаліі, распрацаваная біскупамі для павелічэння колькасці пакліканняў да святарскага служэння, прадугледжвае псіхалагічныя тэсты для тых, хто хоча стаць семінарыстам.

Тэсты, сярод іншага, павінны выявіць сярод кандыдатаў у семінарыю людзей, якія маюць гомасексуальныя схільнасці.

На сёння ў партугальскіх духоўных семінарыях каля 500 семінарыстаў рыхтуюцца да прэзбітэрскага пасвячэння. Паводле даных Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Партугаліі, у 2000 годзе ў краіне было 547 семінарыстаў, праз 12 гадоў — 474. У 2015 годзе іх колькасць дасягала 551.

Абноўлена 16.10.2018 17:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.