Пошук

21.11.2017 16:43   krynica.info

У Брэсце на перакрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўсталявання помніка Бібліі. Узвядзенне помніка прымеркавана да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання і выдання Бібліі Францішкам Скарынам. Пра гэта паведамляе krynica.info са спасылкай на virtualbrest.by.

У план работ уваходзіць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і насціл ходнікаў. На сцяне бібліятэкі, ля якой будзе ўсталяваны помнік, плануецца графіці на тэму кнігадрукавання.

Работы мяркуецца скончыць да канца лістапада.

Эскізны праект помніка брэсцкай Бібліі абраў абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Ад аўтараў паступіла 10 эскізных варыянтаў, розных па форме і змесце. Большасцю галасоў экспертнага савета выбраны праект мінчаніна Антона Нічыпарука. Ён прапанаваў усталяваць помнік у выглядзе стылізаванай раскрытай кнігі з адбіткам ілюстрацый і датай выдання брэсцкай Бібліі.

 

Абноўлена 21.11.2017 17:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця