Пошук

20.11.2017 14:46   Тэкст і фота: Валерыя Сакалова / Catholic.by

17-18 лістапада дзявяты раз у Жодзіне сабраліся міністранты з розных куткоў Беларусі: Жодзіна, Барысава, Мінска (з парафій у Сухараве і Кунцаўшчыне), Друі, Оршы, Маладзечна і Крупак. Першы раз гэтая сустрэча прайшла не проста ў парафіі, але ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай.

Больш за 100 хлопцаў розных узростаў сабраліся, каб правесці гэты час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранцкім служэнні, а таксама пазмагацца ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах.

Пасля супольнай Эўхарыстыі шлях удзельнікаў сустрэчы распачаўся з віктарыны «Што? Дзе? Калі?». Вечарам хлопцаў чакала міністранцкая «коўзанка» — жодзінскі каток.

Наступны дзень быў вельмі насычаны. Пасля святой Імшы распачаўся турнір па міні-футболе ў спартыўным комплексе БелАЗа «Асілак». 4 старэйшыя і 7 малодшых каманд змагаліся за перамогу. За 4 гадзіны было праведзена 18 матчаў.

Пазней хлопцам трэба было прыгадаць усё, чаму яны вучыліся на сустрэчах для міністрантаў, бо распачаўся конкурс літургічных ведаў. Апошнiм пунктам змаганняў стала барацьба ў катэгорыях «камандная эстафета» і «настольны тэнiс».

Сустрэча міністрантаў скончылася доўгачаканай цырымоніяй узнагароджвання. У агульным заліку па выніку ўсіх гульняў перамогу атрымала каманда з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мкр. Сухарава).

    

Каманды-пераможцы розных спаборніцтваў турніра:

  • «Што? Дзе? Калі?» — Маладзечна
  • Футбол (старэйшыя) — Мінск (Кунцаўшчына)
  • Футбол (малодшыя) — Мінск (Сухарава)
  • Конкурс літургічных ведаў — Барысаў
  • Настольны тэнiс — Маладзечна
  • Эстафета — Мінск (Сухарава)

 Агульны залік:

  • 1 месца — Мінск (Сухарава)
  • 2 месца — Мінск (Кунцаўшчына)
  • 3 месца — Маладзечна і Жодзiна
Абноўлена 20.11.2017 18:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа