Пошук

15.11.2017 21:53   Фота: Марына Валасар / Catholic.by

У сваёй прамове падчас прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў значнасць гэтай кнігі.

«Я перакананы, што выданне кнігі Новага Запавету будзе спрыяць далейшаму развіццю душпастырства, асабліва евангелізацыі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Яно будзе карысна і Каталіцкаму Касцёлу, які таксама шмат увагі прысвячае выданню тэалагічнай, біблійнай, літургічнай і гістарычнай літаратуры на беларускай мове», — адзначыў іерарх.

«Як бачна, нашы Цэрквы-сёстры годна ўшаноўваюць юбілей 500-годдзя выдання Скарынаўскай Бібліі. Гэтым самым яны даюць нашаму народу Божае слова на яго роднай мове, так, як гэтага прагнуў наш славуты зямляк», — заключыў арцыбіскуп.

Абноўлена 16.11.2017 23:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа