Пошук

13.11.2017 14:41   Яўген Амасёнак / Catholic.by

12 лістапада ў Ражанцы ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла прайшла парафіяльная ўрачыстасць Маці Божай Вострабрамскай. Абраз Маці Божай змешчаны на галоўным алтары святыні.

У гэты дзень для парафіянаў выступіў музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Ave.

Семінарысты аздобілі літургію музычным суправаджэннем, спрабуючы праз музыку падзяліцца найкаштоўнейшым у іх жыцці — верай, якая ўзрастае ў выпадку, калі імкнешся распаўсюджваць яе і перадаваць іншым. Менавіта гэтым прагненнем дзяліцца верай з бліжнімі быў прасякнуты рэпертуар семінарыйнага гурта.

На нядзельныя Імшы ў Ражанцы прыходзяць каля 150 чалавек. На выступленне Ave прыбыло больш за 200 вернікаў.

«Парафіяне былі вельмі задаволеныя. Асноўную частку нашай парафіі складаюць пажылыя вернікі, таму выступленне Ave з іх творамі стала для іх адмысловым амаладжэннем і духоўным адпачынкам», — расказаў Catholic.by пробашч кс. Юрый Фядук.

Абноўлена 13.11.2017 17:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа