Пошук

14.11.2017 16:18   Арцём Кір'янаў / Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

12 лістапада ў парафіі Маці Божай з гары Кармэль у Палонцы прайшла прыміцыйная святая Імша новапасвячанага прэзбітэра Андрэя Багдановіча.

У гэты святочны дзень у касцёле Маці Божай з гары Кармэль сабраліся шматлікія госці: бацькі і родныя, мясцовыя вернікі, сябры і знаёмыя новапрэзбітэра, шматлікія святары з розных дыяцэзій і навучэнцы семінарыі ў Пінску.

Гамілію падчас Імшы прамовіў кс. Тадэвуш Саморэк, пробашч светлагорскай парафіі. На заканчэнне набажэнства новапасвячаны кс. Андрэй Багдановіч падзякаваў тым, каго сустрэў на няпростым шляху да святарства, і ўдзяліў прыміцыйнае благаслаўленне.

Прэзбітэрскае пасвячэнне выпускнік Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску Андрэй Багдановіч атрымаў з рук біскупа пінскага Антонія Дзям’янкі напярэдадні, 11 лістапада, у пінскай катэдры.

Абноўлена 14.11.2017 16:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа