Пошук

06.10.2023 06:31   Тэкст і фота: Раман Ярмош / Catholic.by

4 кастрычніка ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адзначылі адзін з традыцыйных адпустаў у гэтай супольнасці — у гонар святога Францішка.

Да гэтай падзеі мясцовыя парафіяне падрыхтавалі адпаведныя дэкарацыі і арыгінальныя дары, якія ўпрыгожылі парафіяльную святыню.

Малітоўныя групы, духавенства, моладзь і старэйшыя вернікі разам праявілі сваю фантазію і энтузіязм.

Традыцыйна у гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх палетках і прысядзібных гародах садавіну і гародніну, моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка.

У гаміліі, якую прамовіў запрошаны новапрэзбітэр Андрэй Юхнік, ён заахвоціў вернікаў па прыкладзе святога Францішка з Асізі не баяцца цяжкасцяў жыцця, а вырашаць іх разам з Езусам.

«З Богам усе цяжкасці, усе жыццёвыя буры можна пераадолець і выйсці з іх яшчэ мацнейшым.

З Богам нашае жыццё напаўняецца сэнсам і радасцю, бо толькі ў Ім і дзякуючы Яму нашае жыццё будзе не цяжарам і ярмом, а ганаровай місіяй і сапраўдным дарам», — сказаў малады святар.

Парафіяльнае свята завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла і ўдзяленнем прыміцыйнага благаслаўлення вернікам.

 

 

 

Абноўлена 06.10.2023 11:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця