Пошук

Фота Віталія Палінеўскага

Напэрэдадні 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларуссю арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі Нунцый у Беларусі, на прыватнай аўдыенцыі сустрэўся з Папам Рымскім.

У межах свайго візіту ў Мінск іерарх сустракаўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

У каментарыі для Ватыканскага радыё Апостальскі Нунцый адзначыў, што, нягледзячы на «наяўнасць пытанняў, якія яшчэ патрабуюць вырашэння», адносіны паміж Беларуссю і Апостальскай Сталіцай можна назваць выдатнымі.

Падчас сустрэчы з Пантыфікам сярод шэрагу пытанняў абмяркоўваўся таксама магчымы візіт Папы ў Беларусь.

«Магу пацвердзіць, што гаворка ішла таксама і пра гэта. Мы шмат працуем, каб візіт адбыўся. Хачу папрасіць усіх маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо сітуацыя яшчэ не зусім ідэальная, але мы спадзяемся, што хутка гэты момант наступіць. Усе гэтага жадаюць, мы ўсе гэтага жадаем», — сказаў арцыбіскуп Пінтэр.

Па словах іерарха, Пантыфік уразіў яго глыбокім веданнем сітуацыі ў Беларусі.

«Да майго вялікага захаплення, Папа вельмі добра праінфармаваны аб Беларусі. Канешне, я ведаў аб гэтым, бо ўжо ў мінулым годзе мы з ім размаўлялі, пасля майго прызначэння, і я меў магчымасць пераканацца, што ён добра разбіраецца. Але ў гэты раз ён мяне ўразіў тым, што яго веды вельмі падрабязныя і дэталёвыя. Ён з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі», — сказаў Апостальскі Нунцый.

Абноўлена 22.11.2017 09:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.