Пошук

02.11.2017 17:19   Тэкст і фота: Руслан Кулевіч / hrodna.life

Гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык скончыў сваю працу ў цэнтры Гродна, каля будынка гандлёвага цэнтра ABC. На роспіс некалькіх сцен з краявідамі старога Гродна ў майстра пайшло каля трох месяцаў.

За аснову майстар браў фотаздымкі Гродна пачатку XX стагоддзя. Маляваў на сценах Аляксей Навумчык у вольны ад асноўнай працы час. За тры месяцы былі і свае складанасці, якія ён звязвае з надвор’ем.

«Увесь роспіс адносіцца да перыяду 1915 года. Выбралі яго, бо да гэтага часу былі больш-менш выразныя фатаграфіі, да таго ж гэты час стаў пераломным, аджывала старое, няўмольна насоўвалася новае. Гэта мяне і прыцягнула, бо ў пераменнасці быцця ёсць свая прыцягальнасць. Гэта заўсёды па-свойму захапляе, прымушае задумацца пра тое, што ўсё мяняецца», — распавёў мастак.

Малюнак у цэнтры Гродна ўжо стаў фотазонай для гараджан і гасцей горада. Магчыма, побач з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра намаляваныя славутасці Гродна. Выявы ля ABC — гэта першая публічная работа мастака. Дагэтуль работы Аляксея былі толькі ў прыватных калекцыях.

Абноўлена 02.11.2017 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.