
Прэзентацыя факсіміле хрысціянскай газеты «Крыніца» прайшла 1 лістапада ў канферэнц-зале гасцінічнага комплексу «Монастырский» у Мінску.
Прэзентацыя факсіміле была прымеркавана да 100-годдзя газеты, якая выходзіла з 1917 па 1940 у Вільнюсе. За ўвесь час свет пабачыла 768 нумароў газеты. Рэдактарамі «Крыніцы» ў розныя гады былі Адам Станкевіч, Браніслаў Туронак, Павел Каруза і Ян Пазняк.
Падчас сустрэчы адбыўся дабрачынны аўкцыён у падтрымку пераемнікаў выдання — партала Krynica.info. Завяршылася прэзентацыя канцэртам гурта Laudans.
Факсіміле было выдадзена пры падтрымцы Аб’яднання беларусаў Вялікабрытаніі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і міжканфесійнага інфармацыйнага партала Krynica.info.