Пошук

27.10.2017 16:23   Catholic.by

Песня Zdumienie беларускага дуэта Laudans увайшла ў 20 лепшых трэкаў на listazmoca.pl. Lista z mocą — гэта топ хрысціянскіх трэкаў па версіі каталіцкіх радыё RDN Małopolska i RDN Nowy Sącz. Найлепшыя песні вызначаюць слухачы цягам тыднёвага SMS і інтэрнэт-галасавання. Падвядзенне вынікаў адбываецца кожны чацвер.

26 кастрычніка стала вядома, што песня Zdumienie беларускага хрысціянскага дуэта Laudans апынулася на 7-м месцы сярод 20 найлепшых трэкаў. Трэба адзначыць, што песня Zdumienie прымала ўдзел у галасаванні ўпершыню.



Песню Zdumienie напісалі ўдзельнікі дуэта на фрагмент «Рымскага трыпціху» св. Яна Паўла II. Яна ўвайшла ў польска-англійскі дыск гурту — Jedność, прэзентацыя якога адбудзецца ў хуткім часе. Таксама на гэтую песню быў зняты кліп, які ўжо мае больш за 35 тыс. праглядаў на youtube.

Прагаласаваць за Laudans можна па спасылцы

Абноўлена 27.10.2017 17:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа