Пошук

11.10.2017 18:32   Алеся Фiлiпава / Фота: Юрый Філіпаў / Catholic.by

9 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне прайшла сустрэча з братам Жан-Данiэлем з супольнасці Тэзэ ў Францыі.

У гісторыі парафіі такі незвычайны госць наведаў яе ўпершыню.

Малітва ў духу Тэзэ прайшла пасля вечаровай Імшы, якую ўзначалiў пробашч парафіі кс. Яўген Учкуронiс разам з айцом Вiталiем Слукой SP з ордэна пiяраў. У Імшы прымаў удзел таксама дэкан Слонiмскага дэканата кс. Iгар Анісімаў, а таксама госці і вернікі з іншых парафій Гродзеншчыны.

Малітва ў духу Тэзэ

Цені запаленых свечак усцiлалi шлях да сiмвала Збаўлення усiх хрысцiянаў — драўлянага крыжа, перад якiм на каленях у белым адзеннi схiлiўся брат Жан-Даніэль.

Ад святла свечак святыня нiбы заззяла на вечаровым небасхiле. Твары людзей пагрузiлiся ў глыбокi роздум сумеснай малiтвы. У касцёле спяваў хор, іграў арган і гітара. Пранiкліся ўсе. Здаецца, спявалi не вусны, а сэрцы. На розных мовах, але падкрэсліваючы галоўную мэту хрысцiянства: Хрыстус — наш адзiны Збаўца, наша дарога да Бога.

Напрыканцы малiтвы прайшла адарацыя крыжа, дзе кожны мог даручыць Богу свае патрэбы i малітвы.

Пасля малітвы ўсе сабраліся на сустрэчу з братам Жанам-Даніэлем — вельмi простым i вясёлым чалавекам з глыбокiм кругаглядам i шчырым сэрцам. Вельмi хочацца, каб брат Жан-Данiэль разам з салодкімі прысмакамi i прыгожай выявай Дзярэчынскага касцёла забраў з сабой  i часцiнку нашых усхваляваных сэрцау, каб падзяліцца нашай верай з  iншымі хрысцiянамi сусвету.

Удзельнікі сустрэчы выказваюць падзяку кс. Яўгену Учкуронiсу за арганізацыю. 

Абноўлена 11.10.2017 18:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця