Пошук

11.10.2017 12:49   catholicnews.by

У Мёрах на набярэжнай аднавілі гістарычнае месца і гістарычную скульптуру Панны Марыі.

Пра гэта паведамляе catholicnews.by.

«Па ўспамінах майго памерлага бацькі, да канца 1950-х гадоў на гэтым месцы стаяў ранейшы помнік з белага мармуру. Яго сапхнулі бульдозерам у возера, пры гэтым разламалі на тры кавалкі. У 70-х гадах вадалазы спрабавалі знайсці абломкі, але ў гэтым месцы вельмі ілістае дно, так што нічога не знайшлі», — прыводзіць успаміны мясцовага жыхара сайт catholicnews.by.

Абноўлена 11.10.2017 16:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа