7 кастрычніка ў беларускай супольнасці францішканаў было свята — у івянецкім касцёле св. Міхала Арханёла брат Павел Расілевіч OFMConv склаў вечныя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці.
Падзякаваць Богу за дар паклікання сабрата сабраліся браты францішкане са шматлікіх супольнасцяў Беларусі і з-за мяжы, францішканскія тэрцыярыі, родныя і сябры, скаўты, вернікі і моладзь з францішканскіх душпастырстваў, асабліва з Гродна — роднага горада брата Паўла.
Урачыстую святую Імшу ўпрыгожыла спевам супольнасць Ubi Caritas, а маладыя акцёры з івянецкай парафіі Св. Міхала Арханёла падрыхтавалі для брата Паўла тэатралізаваную пастаноўку пра яго шлях да манаскага паклікання.