Пошук

06.10.2017 15:44   Фота: бр. Андрэй Жылевіч OFMCap / Catholic.by

5 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

У межах візіту каталіцкі іерарх прыняў удзел у пасяджэнні навуковай рады, якая сабралася на абарону кандыдацкай дысертацыі Веранікі Раманенкавай на тэму «Рымска-каталіцкая пасхальная царкоўная і бытавая традыцыі ў Беларусі: мастацтвазнаўчая рэканструкцыя».

Падчас абмеркавання арцыбіскуп распавёў пра руплівы клопат Касцёла аб захаванні мастацкай спадчыны, зазначыўшы, што хрысціянская традыцыя з’яўляецца адным з элементаў, які служыць захаванню і перадачы веры. Іерарх ацаніў унёсак мастацтвазнаўцаў у працэс новай евангелізацыі, а таксама выказаў удзячнасць за працу даследчыцы, выразіўшы ўпэўненасць, што яе даследаванні насамрэч актуальныя і запатрабаваныя.

Абноўлена 06.10.2017 15:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця