23 верасня ў касцёле айцоў кармэлітаў у Лодзі (Польшча) на рукі генеральнай настаяцельніцы с. Блажэі Стэфанскай склалі першыя манаскія абяцанні с. Ірына Сверыд і с. Наталля Лужынская з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса.
Сёстры паходзяць са Жлобіна і Вішнева.
Пасля чатырохгадовай фармацыі дзяўчаты прынеслі першыя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці. Манахіні атрымалі новыя імёны - с. Ірына ад Крыжа Езусовага і с. Елізавета ад Езуса.
На ўрачыстасці прысутнічалі між іншым сёстры з Адамавічаў і Гудагая.