Пошук

29.09.2017 10:46   Catholic.by

Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, 28 верасня падчас сустрэчы Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы з Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску выказаў беларускаму лідару падзяку за памяць пра Украіну.

«Вялікі дзякуй, што нават у сваёй прамове сёння ўспомнілі пра Украіну. Цэрквы Украіны — не толькі праваслаўныя, каталіцкія, але і пратэстанцкія — імкнуцца зрабіць усё, каб мір, за які мы молімся, перамог. Мы молімся, каб гэтыя вядомыя на ўвесь свет мінскія дамоўленасці нарэшце былі выкананы. Каб гэтыя прынцыпы, якія тут былі абвешчаны, — прынцып пашаны да міжнароднага права, заклікі спыніць ваенныя дзеянні, вывесці замежныя войскі з Украіны, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, — каб яны былі выкананы ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу», — адзначыў арцыбіскуп Шаўчук.

«Украінская Грэка-Каталіцкая Царква з’яўляецца Царквой, якая заўсёды была са сваім народам. І сёння я тут для таго, каб не толькі ўдзельнічаць у гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-католікамі Беларусі, іх падтрымаць і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краін, нашых народаў і нашых Цэркваў», — заключыў грэка-каталіцкі іерарх.

Абноўлена 29.09.2017 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця