Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел прыняў удзел у адкрыцці пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. 28 верасня ў мінскай ратушы на форуме сабраліся каталіцкія біскупы з 45 краін Еўропы, а таксама прастаўнікі розных веравызнанняў Беларусі.
Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што тэмы і праблемы, якія хвалююць Каталіцкі Касцёл, такія ж важныя і для Праваслаўнай Царквы.
Праваслаўны іерарх адзначыў, што Касцёлу, аднак, удаецца збіраць шматмільённыя аўдыторыі, што не характэрна для Праваслаўнай Царквы.
«Таму мы звяртаем увагу на вашыя дыскусіі і будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся сваім вопытам з Праваслаўнай Царквой», — дадаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Кажучы пра актуальнасць тэмы моладзі, Мітрапаліт Павел указаў на праблему «віртуальнага жыцця сярод моладзі — такую чужую і незразумелую царкоўным традыцыям». «Мы павінны даць моладзі добры прыклад», а таксама «перадаць шматвекавы вопыт Цэркваў, каб яна магла спадзявацца на жыццё ў вечнасці».
У заключэнне праваслаўны іерарх нагадаў, што шуканне добрага адно ў адным — у адносінах паміж праваслаўнымі і католікамі — спрыяе стварэнню дабра.