Пошук


Фота Віталія Палінеўскага
Фота Віталія Палінеўскага

«Еўропа страціла сваю хрысціянскую ідэнтычнасць. Мы бачым гэта ў крызісе сям’і і міграцыйным крызісе. Усё гэта моцна паўплывала на людскія душы Еўропы», — адзначыў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, якая праходзіла 28 верасня ў межах асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Польскі іерарх на пачатку сваёй прамовы нагадаў, што Беларусь і Польшча — гэта «краіны, якія падобна адчуваюць і перажываюць», таму ён цешыцца, што пагаварыць пра перспектывы Еўропы іерархі кантынента сабраліся менавіта тут, у Беларусі.

«Хрысціянская культура адрозніваецца ад язычніцкай тым, што прынесла новае разуменне чалавека. Не толькі ў гарызантальным разуменні, але і ў вертыкальным — духоўным. Гэтае новае бачанне чалавека адкрывае новае разуменне не толькі часовага, але і вечнасці», — нагадаў арцыбіскуп Гандэцкі, указваючы таксама на ўнікальнасць і непаўторнасць еўрапейскай культуры у плане гуманістычных ідэалаў.

«У наш час Еўропа страціла сваю хрысціянскую ідэнтычнасць. Мы бачым гэта ў крызісе сям’і і міграцыйным крызісе. Усё гэта моцна паўплывала на людскія душы Еўропы. Людзі перасталі глядзець у будучыню — настолькі вялікі цяжар праблем, якія яны перажываюць», — іерарх звярнуў увагу прысутных на важнасць дадзенага форуму і ўздымаемых тэм.

«Без ахвяры і ўнёску кожнага немагчыма спадзявацца на лепшае», — заключыў польскі арцыбіскуп.

Абноўлена 28.09.2017 18:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.