Пошук

26.09.2017 08:45   Раман Хацян / Catholic.by

21 верасня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў памяшканне парафіяльнай бібліятэкі.

Базісны фонд рэлігійнай літаратуры пры парафіі ў Навагрудку быў сфармаваны дзякуючы бібліятэцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, баранавіцкаму Катэхетычнаму каледжу імя Зыгмунта Лазінскага, а таксама прыватным асобам.

Як адзначаюць ініцыятары адкрыцця парафіяльнай бібліятэкі, галоўная мэта яе заснавання — заахвоціць вернікаў да паглыблення асноваў каталіцкай веры праз чытанне.

У гэты ж дзень ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі асвяціў памяшканне, дзе будзе знаходзіцца парафіяльная канцылярыя і сямейная кансультацыя. У кансультацыі можна будзе звярнуцца да хрысціянскага псіхолага.

Абноўлена 26.09.2017 08:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.