Пошук

25.09.2017 16:20   Кс. Артур Малафей / Catholic.by
Чэмпіёны турніру — каманда з парафіі Св. Роха ў Грандзічах

23 верасня ў Слоніме прайшоў XIII Рэспубліканскі турнір па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ». Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 18 каманд з усіх дыяцэзій Беларусі.

На пачатак турніра ў мясцовай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла малітва і святая Імша, якую ўзначаліў кс. дэкан Ігар Анісімаў.

Да ўдзельнікаў турніра свой зварот па традыцыі скіраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Зварот іерарха зачытаў кс. Артур Малафей, арганізатар спаборніцтва і душпастыр спорту Гродзенскай дыяцэзіі.

Каманды, падзеленыя на чатыры групы, разыгралі выніковыя месцы. Усе матчы праходзілі ў бескампраміснай барацьбе, не аднойчы даводзілася прабіваць пасляматчавыя пенальці для выяўлення пераможцы.

Фінальная гульня стала ўпрыгажэннем усяго турніра. Каманда з Грандзічаў (парафія Святога Роха ў Грандзічах, Гродзенскі раён) з лікам 1:0 перамагла «Гродна-Паўднёвы».

На цырымоніі ўзнагароджання акрамя кубкаў і медалёў, а таксама асноўных намінацый былі ўручаны прызы лепшым гульцам у кожнай з каманд. Усе ўдзельнікі турніра атрымалі каштоўныя падарункі ад Генеральнага спонсара Баляслава Івашкі.

   

Выніковыя месцы:

  1. Грандзічы
  2. Гродна-Паўднёвы
  3. Гродна-Дзевятоўка
  4. Гродна-Вішнявец
  5. Ліда (парафія Святой Сям’і)
  6. Воранава
  7. Докшыцы
  8. Слонім (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
  9. Гродна-Аўгустовак
  10. Маладзечна
  11. Мінск-Савіо
  12. Баранавічы
  13. Слонім (парафія Св. Андрэя)
  14. Паставы
  15. Брэст
  16. Новая Мыш
  17. Мінск-Сухарава
  18. Сапоцкін

Намінацыі турніра:

  • Лепшы гулец — Ягор Пільчук (Грандзічы)
  • Лепшы бамбардзір — Аляксандр Палачанін (Докшыцы)
  • Лепшы брамнік — Аляксандр Бык (Гродна-Дзевятоўка)
  • Прыз глядацкіх сімпатый — каманда г. Брэст

Абноўлена 27.09.2017 15:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця