Пошук

29.08.2017 16:34   Фота: Віталій Царык / Catholic.by

26 жніўня падчас фэсту святога Барталамея адзначалася 570-годдзе існавання парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Налібокі. На ўрачыстасць прыбыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Іерарх асвяціў Кальварыю на могілках, якая ўключае 20 каплічак з таямніцамі Ружанца.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел таксама кс. дэкан Уладзіслаў Каспяровіч, кс. доктар Генадзь Акалатовіч, кс. Аляксандр Багдановіч, кс. Алег Шпець, прадстаўнікі раённых уладаў, старшыня Налібоцкага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Пілінкевіч і вернікі суседніх парафій.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.