![](/3/images/news/2017/08/6390/2017-08-23--0001.jpg)
22 жніўня мінскую архікатэдру наведала аўстрыйская дэлегацыя на чале з прафесарам Эрыхам Вёрыстэрам і Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі Аляксандрам Байерлем. Дэлегацыя прабывае ў Беларусі ў межах адукацыйнай праграмы.
Цэнтральная каталіцкая святыня Беларусі стала адным з пунктаў культурнай праграмы дэлегацыі, між іншым, таму, што ў ёй усталяваны арган, выраблены ў Аўстрыі дзякуючы намаганням аўстрыйскага прафесара кс. Ёхана Трумара. Для гасцей прагучаў канцэрт арганнай музыкі ў выкананні арганіста святыні дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха.
![](/3/images/news/2017/08/6390/2017-08-23-20100615-115400-746.jpg)
Аўстрыйскія выкладчыкі прыбылі з Паўднёвага Ціроля на летняе павышэнне кваліфікацыі 21 жніўня. У межах праграмы дэлегацыя наведала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у Мінску, дзе паслухала лекцыю пра двухбаковыя адносіны і эканамічнае супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю. Наперадзе — знаёмства з краінай і наведванне асноўных помнікаў архітэктуры ў розных абласцях Беларусі.