Пошук

14.08.2017 09:29   Catholic.by

10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў другі тур уступнага экзамена.

Па выніках экзамена на першы курс навучання былі залічаны яшчэ тры юнакі: два з Пінскай дыяцэзіі (з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах і парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы), а таксама адзін з Віцебскай дыяцэзіі (з парафіі Святога Духа ў Віцебску).

Такім чынам, па выніках першага і другога тура экзаменаў на першы курс семінарыі ў Пінску сёлета залічана восем кандыдатаў: пяцёра з Пінскай дыяцэзіі, два з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адзін з Віцебскай дыяцэзіі.

Супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сардэчна дзякуе ўсім, хто не перастае маліцца аб пакліканнях і за пакліканых да Божай службы, і просіць надалей спадарожнічаць у малітве кандыдатам да святарства.

Абноўлена 14.08.2017 09:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.