Пошук

31.07.2017 09:51   Кс. Юрый Марціновіч / Фота: Віталій Спірыдон / grodnensis.by

26 ліпеня парафія Св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) перажывала адпустовую ўрачыстасць у гонар святой Ганны.

Падчас урачыстай Імшы з удзелам шматлікіх вернікаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў адноўленыя алтары ў гістарычнай святыні.

Алтары — галоўны і два бакавыя — былі адноўлены ў апошні час дзякуючы старанням мясцовага пробашча кс. Анатоля Захарэўскага і вялікай ахвярнасці вернікаў. Алтарам быў вернуты першапачатковы стан. Падчас урачыстасці біскуп Антоні Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі 32 парафіянам.

Кажучы пра адноўленыя алтары, іерарх адзначыў, што гэты клопат парафіян аб святыні з’яўляецца выразам іх веры і жадання служыць Богу. Біскуп заахвоціў далей трываць з Хрыстом і дзяліцца сваёй верай з тымі, хто яе страціў або ў каго яна аслабла.

Біскуп Пінскі заклікаў да малітвы аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, бо, як адзначыў, сёння свет мае патрэбу ў сведках веры, якія будуць несці Бога ўсім людзям.

Касцёл у Міхалішках — адна з нямногіх святынь у стылі барока ХVII стагоддзя на гэтых тэрыторыях, якая на працягу 350 гадоў свайго існавання захоўвалася ў амаль нязменным стане. Вонкавы і ўнутраны выгляд касцёла не паддаўся прынцыповым зменам.

Абноўлена 02.08.2017 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа