Пошук

01.04.2020 10:57   Паводле: Раіса Мароз / Grodnensis.by

З 27 па 29 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія для мясцовых вернікаў правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, духоўныя практыкаванні ў прыгожым барочным касцёле на маляўнічым беразе Віліі іерарх правёў па запрашэнні пробашча парафіі ксяндза Анатоля Захарэўскага. Рэкалекцыі сталі для ўдзельнікаў часам ласкі і ўмацавання ў веры.

Парафіяне загадзя рыхтаваліся да гэтай падзеі і маліліся аб патрэбных ласках для біскупа і для ўсіх удзельнікаў, каб сэрца кожнага было адкрыта для дзеяння Божай ласкі. Рэкалекцыяніст зрабіў вялікае ўражанне на вернікаў. Яны адзначылі багацце яго сэрца і душы, жыццёвую мудрасць, адкрытасць, чуласць, даступнасць для кожнага.

Тры дні супольнага разважання над Божым словам, якое было спалучана са штодзённай рэчаіснасцю, сталі для ўдзельнікаў рэкалекцый магчымасцю перажыць духоўнае навяртанне.

У складаны час, калі свет сутыкнуўся з пандэміяй каранавірусу, іерарх дапамог вернікам з Міхалішак у цішыні нанава адкрыць каштоўнасць і непаўторнасць жыцця ў святле Божай праўды.

Абноўлена 01.04.2020 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа