Каталіцкая супольнасць на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB мае намер звярнуцца да прадстаўнікоў свецкай улады з просьбай аб вяртанні католікам касцёла Імя Панны Марыі ў Чэрыкаве.

Пра гэта іерарх распавёў Catholic.by.
Паводле яго слоў, гэты касцёл праслужыў як месца культу да сярэдзіны XX стагоддзя, а ў 1950-м святыня была закрыта, рэканструявана і пачала выкарыстоўвацца як Дом культуры.
«Атрымаўшы свабоду вервызнання, Каталіцкі Касцёл паступова вяртаецца на месцы свайго служэння, і Магілёўшчына не выключэнне ў гэтам напрамку, — падкрэсліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які з’яўляецца біскупскім вікарыем для Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Але напачатку, як адзначыў іерарх, трэба даведацца, колькі ўвогуле католікаў або тых, хто хацеў бы імі стаць, жыве сёння ў Чэрыкаве і Чэрыкаўскім раёне.

«Буду ўдзячны ўсім людзям добрай волі за водгук і кантактныя даныя, — дадаў біскуп. — Гэта дазволіць нам пазнаёміцца і атрымаць неабходныя звесткі, каб у далейшым арганізаваць рэлігійнае жыццё ў рэгіёне і стварыць там каталіцкую супольнасць».
Наступным этапам, як дадаў іерарх, стане сустрэча зацікаўленых асобаў на святой Імшы ў Чэрыкаве.
Усіх зацікаўленых просьба пісаць на mohiloviensis@gmail.com або звяртацца па тэлефонах:
+375 222 221984, +375 29 3439036