Пошук

17.09.2019 11:44   Тэкст і фота: Рыта Ляховіч / Catholic.by

15 верасня ў парафіі Найсвяцейшага Iмя Марыі ў Чэрыкаве адбыўся першы фэст з моманту вяртання касцёла вернікам.

Чэрыкаў, як і многія гарады Магілёўшчыны, — тое месца, у якім ужо трэцяе пакаленне расце і выхоўваецца без касцёла. Першымі актыўнымі парафіянамі сталі тыя жыхары горада, якія ў розныя гады пераехалі сюды з Заходняй Беларусі. Усе гэтыя гады яны неяк маліліся і захоўвалі традыцыі.

Разам са сваім душпастырам кс. Паўлам Адамовічам мясцовыя вернікі спадзяюцца, што ў хуткім часе да іх далучацца тыя, для каго карані і нацыянальнасць не з’яўляюцца першачарговай прычынай наведвання касцёла.

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў кс. Віталій Маргуноў, дэкан Магілёўскага дэканату, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве. Разам са сваімі парафіянамі падтрымаць чэрыкаўскіх вернікаў прыехаў кс. Аляксандр Шупенька, пробашч парафіі свв. Пятра і Паўла ў Шклове. Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел вернікі з усяго наваколля.

 

У гаміліі кс. Віталій Маргуноў засяродзіў увагу на тым, что не кожнае ацэначнае меркаванне павінна служыць для нас мадыфікатарам паводзінаў, галоўнае, пра што мы павінны памятаць, — што Бог нас любіць і заўсёды нам рады.

Пасля Імшы фэст працягнуўся цікавымі размовамі за салодкім сталом, дзе ўсе прысутныя змаглі паласавацца пачастункамі, прыгатаванымі мясцовымі гаспадынямі.

Вернікі абмеркавалі планы па развіцці парафіі, далучэнні да Бога дзяцей, моладзі і ўсіх людзей добрай волі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця