Пошук

27.06.2017 21:52  

27 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з біскупскім вікарыем на Магілёўшчыне біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB прынялі ўдзел у гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Гала-канцэрт прайшоў на гарадскім стадыёне «Спартак». У ім прынялі ўдзел кіраўнікі Магілёўскай вобласці, а таксама іерархі розных веравызнанняў, якія традыцыйна выступаюць з адмысловай прамовай.

Як адзначыў у прывітальным слове да арганізатараў і ўдзельнікаў фестываля «Магутны Божа» Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, за мінулыя больш чым два дзесяцігоддзі фестываль «намаганнямі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, іншых веравызнанняў і дзяржавы заслужана здабыў міжнародную славу і стаў вельмі папулярным».

Арцыбіскуп падкрэсліў, што ля вытокаў фестывалю стаяў Каталіцкі Касцёл.

Паводле слоў іерарха, адметнасцю фестываля з’яўляецца тое, што ён аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў у імкненні музыкай і песняй сведчыць пра хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным секулярным свеце і будаваць мір.



Як дадаў арцыбіскуп, за гады існавання музычны форум стаў эфектыўным інструментам новага абвяшчэння Евангелля і так жаданага адзінства.

Фестываль «Магутны Божа» будзе праходзіць у Магілёве да 2 ліпеня. 29 чэрвеня ў 18.30 на галоўнай плошчы горада ў межах конкурснага выступлення на фестывалі выступіць гурт Laudans, а 2 ліпеня — гурт «Рыбы».

Першы фестываль быў праведзены ў 1993 годзе. Сёлета фестываль супадае з 750-годдзем святкавання горада.

(cath)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 11.07.2017 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця