Пошук

10.07.2018 14:38   Паводле: svjazep.org / Catholic.by

10 ліпеня з Віцебска вырушыла ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка, якая кіруецца ў Полацк — месца біскупскай катэдры св. Язафата Кунцэвічы і мучаніцтва айцоў базыльянаў.

Пасля Боскай Літургіі ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску на шлях пілігрымкі выйшла больш за 40 удзельнікаў. Плануецца, што па дарозе да іх далучацца новыя пілігрымы.

Сёлета пілігрымка, дэвізам якой сталі загаловачныя словы апошняй Апостальскай адгартацыі папы Францішка Gaudete et exsultate — «Радуйцеся і весяліцеся» (пар. Мц 5, 12), праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Першы дзень, калі пілігрымы праходзяць шлях ад Віцебска да Заронава, асаблівым чынам прысвечаны малітве за Царкву.

Жадаючыя далучыцца могуць звязацца з адказнымі па тэл.:

а. Зміцер +375 (29) 675 29 97 (Velcom);
Андрэй +375 (29) 889 95 50 (МТС).
 
Абноўлена 10.07.2018 15:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа