З 10 па 15 ліпеня пройдзе штогадовая, ужо XХIV пілігрымка Віцебск – Полацк, узяць удзел у якой запрашаюць грэка-католікі Беларусі. Сёлетняя пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Gaudete et exsultate — Радуйцеся і весяліцеся» (пар. Мц 5, 12).
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да яго Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў базыльянаў — пілігрымы пройдуць за пяць дзён.
Пілігрымка распачнецца ў аўторак 10 ліпеня Боскай Літургіяй а 7-й гадзіне ў грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, 6 А).
- І этап — 10 ліпеня, Віцебск – Заронава: Молімся за Царкву
- ІІ этап — 11 ліпеня, Заронава – Шуміліна: Молімся за іерархаў і служыцеляў Царквы
- ІІІ этап — 12 ліпеня, Шуміліна – Обаль: Молімся за сем’і
- IV этап — 13 ліпеня, Обаль – Гараны: Молімся за моладзь
- V этап — 14 ліпеня, Гараны ؘ– Струнне – Полацк: Молімся за тых, хто шукае Бога
У нядзелю 15 ліпеня ў 10.30 у Полацку каля храма св. Параскевы Полацкай (прыватны сектар «Кароўнікі», вул. Навасёлаў, 70; даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку «вул. Бабушкіна») адбудзецца святочная Боская Літургія.
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер +375 (29) 675 29 97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй +375 (29) 889 95 50 МТС