Пошук

13.08.2021 10:35   Паводле: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Украінская Грэка-Каталіцкая Царква пяройдзе на Грыгарыянскі каляндар толькі ў тым выпадку, калі гэта зробяць праваслаўныя, — заявіў Першавярхоўны архіепіскап Святаслаў Шаўчук. Цяпер супольнасць карыстаецца юліянскім стылем, як і мясцовыя праваслаўныя.

Як паведаміла 12 жніўня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сваім стаўленнем іерарх падзяліўся падчас паломніцтва ў Зарваніцу, адказваючы на пытанне моладзі аб каляндарнай рэформе. За межамі Украіны УГКЦ у многіх епархіях і прыходах ужо даўно жыве па «новым» стылі. Напрыклад, у Аргентыне гэтая ўсходняя Царква ніколі не карысталася юліянскім календаром. Тое самае ў Італіі, Партугаліі, Іспаніі.

Архіепскап патлумачыў гэта тым, што грэка-католікі там складаюць рэлігійную меншасць і таму вымушаны «ісці ў рытме грамадства».

«Але іншая сітуацыя ва Украіне. Тут пытанне рэформы календара можа стаць тым, што раз’яднае, а не аб’яднае. І гэта кажуць прадстаўнікі і праваслаўных, і нашай Царквы.

Таму я яшчэ не бачу магчымасці ў бліжэйшай перспектыве ва Украіне правесці маштабную каляндарную рэформу», — заявіў грэка-каталіцкі іерарх.

Архіепіскап Шаўчук лічыць, што каляндарная рэформа — гэта заўсёды выпрабаванне на трываласць. «Нават тыя праваслаўныя Царквы, якія яе правялі, перажылі царкоўныя расколы. Бо заўсёды ёсць групы, якія гэта не падтрымліваюць. Сёння ў нашым грамадстве ёсць нямала расколаў, нямала разладу, таму мы імкнёмся не рабіць штучных крокаў, якія б яшчэ больш падзялілі наш народ», — патлумачыў ён.

Абноўлена 13.08.2021 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.