Пошук

24.01.2018 09:46   Catholic.by

24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты, рэдактары і пісьменнікі. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.

Святы Францішак Сальскі жыў у 1567–1622 гг., быў біскупам Жэневы. Аўтар вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне.

Захавалася каля 2100 яго лістоў, якія сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць.

Разам са св. Жаннай Франсуазай дэ Шанталь заснаваў жаночы закон Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Памёр у Ліёне, быў пахаваны ў касцёле ў Анэсі. Святы Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці.

У 1662 годзе Папа Аляксандр VІІ беатыфікаваў Францішка, а 19 красавіка 1665 г. гэты ж Пантыфік здзейсніў яго кананізацыю.

У 1877 г. Пій ІХ абвясціў Францішка Сальскага першым у Францыі доктарам Касцёла. А Папа Пій ХІ — апекуном пісьменнікаў, рэдактараў, журналістаў і каталіцкай прэсы.

Пазней італьянскі святар Ян Боско, заснавальнік салезіянскага таварыства, абраў гэтага святога апекуном і ўзорам жыцця для салезіянаў.

Абноўлена 24.01.2020 12:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця