Пошук

31.12.2016 00:00  

Прапануем вашай увазе каляндар святаў і ўрачыстасцей, якія прыпадаюць у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе. Папяльцовая серада — 1 сакавіка, Вялікдзень — 16 красавіка і супольна з праваслаўнымі вернікамі, пачатак Адвэнту — 3 снежня.

gВажнейшыя рухомыя і нерухомыя святы на 2017 г

(тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, якія прыпадаюць на буднія дні і нядзелі, калі, так як і ў кожную нядзелю года, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў абавязковыя)

  • Святой Багародзіцы Марыі — 1 студзеня
  • Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) — 6 студзеня
  • Хрост Пана — 8 студзеня
  • Ахвяраванне Пана — 2 лютага
  • Папялец (пачатак Вялікага посту) — 1 сакавіка
  • Святога Юзафа — 20 сакавіка
  • Звеставанне Пана — 25 сакавіка
  • Пальмовая нядзеля — 9 красавіка
  • Вялікдзень — 16 красавіка
  • Свята Божай Міласэрнасці — 23 красавіка
  • Унебаўшэсце Пана — 25 мая
  • Спасланне Святога Духа — 4 чэрвеня
  • Найсвяцейшай Тройцы — 11 чэрвеня
  • Цела і Крыві Хрыста — 15 чэрвеня
  • Найсвяцейшага Сэрца Езуса — 23 чэрвеня
  • Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля — 24 чэрвеня
  • Святых апосталаў Пятра і Паўла — 29 чэрвеня
  • Перамянення Пана — 6 жніўня
  • Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня
  • Узвышэння Святога Крыжа — 14 верасня
  • Усіх Святых — 1 лістапада
  • Хрыста Валадара Сусвету — 26 лістапада
  • Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8 снежня
  • Нараджэнне Пана — 25 снежня
  • Святой Сям’і — 31 снежня


Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа