Пошук


У сучасным грамадстве існуе «нездаровы інтарэс да тэмаў пра сатану». На гэта ўказаў экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі кс. Аляксандр Жарнасек МІС падчас рэкалекцыйнага курса «Давід» на тэму духоўнай барацьбы з ворагам Божага Валадарства. Рэкалекцыі праходзілі 7–9 мая пры парафіі Св. Юзафа ў Оршы.

Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што ў Бібліі пра сатану гаворыцца вельмі рэдка, бо Святое Пісанне сканцэнтравана зусім на іншых тэмах. Ва ўсім Старым Запавеце, напрыклад, ёсць толькі тры тэксты пра сатану (у іх шэраг не ўваходзіць тэкст пра спакушэнне першых людзей у раі).

Імкненне чалавека больш даведацца пра сатану, як правіла, адцягвае яго ўвагу ад Бога, ад пазнання Божага, ад чытання Бібліі. «Тэма вельмі далікатная. Бог не хацеў, каб чалавек ведаў пра зло», — сцвердзіў кс. Жарнасек, заклікаючы ўзгадаць пра дрэва пазнання дабра і зла.

Рэкалекцыйны курс быў найперш накіраваны на пазнанне сябе. Як падкрэсліў святар, часта праблема не ў дэманах і злых сілах, а ў чалавечай прыродзе: стомленасць, праблемы са здароўем, незбалансаванае харчаванне, ігнараванне спорту, сацыяльныя ўмовы, асаблівыя перажыванні (нараджэнне дзіцяці, смерць блізкага чалавека). Важна таксама пазнаць сваю маральную сферу і свае глыбокія жаданні.

Пазнаўшы сябе, перш чым распачынаць духоўную барацьбу, трэба ўсвядоміць важную рэч: без Божага Сына мы — ніхто ў гэтай барацьбе. Калі ў нашым сэрцы няма Божага Валадарства або калі яно не ўзрастае ў нашым сэрцы, духоўная барацьба не будзе мець поспеху.

Стратэгія ворага — падмануць! — тлумачыцца сутнасцю сатаны: ён хітры, зайзросны, пахатлівы, ён паклёпнік, спакуснік, ілгун і айцец няпраўды, гэта ён супакойвае нашае сэрца, калі мы недаацэньваем грэх.

Рэкалецыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы будзе паўтарацца.

Валянціна Грамыка
Фота Веранікі Скрабатун

Абноўлена 21.08.2017 14:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.