Распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі www.catholicvitebsk.by. Старонка ўтрымлівае даведачную інфармацыю па дэканатах і парафіях Віцебскай дыяцэзіі, курыі, касцёльным судзе і гісторыі дыяцэзіі.
«Адна з галоўных задач, якую мы ставілі пры стварэнні сайта, — спрасціць доступ да інфармацыі пра нашу дыяцэзію, проста і лёгка сабраўшы ў адным месцы адрасы парафій, іх кароткую гісторыю і кантакты», — адзначыў адміністратар сайта а. Кляменцій Верт SJ.
Сайт прадугледжаны ў першую чаргу для больш зручнай камунікацыі з парафіямі Віцебскай дыяцэзіі. Як адзначыў святар, на распрацоўку сайта пайшло менш чым паўгода.
«Мы плануем рабіць ухіл на афіцыйныя паведамленні, а не кантэнт партала навін. На сайце будуць з’яўляцца пераважна навіны курыі Віцебскай дыяцэзіі», — дадаў а. Кляменцій Верт SJ.