Пошук

10.01.2017 11:22  

Калядная сустрэча, арганізаваная віцебскай суполкай «Бэтэль-Карытас» для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прайшла ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Арганізаваныя конкурсы і забавы дапамагалі прысутным радасна правесці час. На свяце прысутнічалі таксама і некаторыя мамы, для якіх калядная сустрэча стала нагодай сустрэцца, паразмаўляць і падзяліцца сваімі клопатамі.

Суполка «Бэтэль-Карытас» пачала сваю працу ў 2003 годзе, зрабіўшы першы крок у накірунку сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У 2006 годзе быў адкрыты Цэнтр дзённага прабывання для моладзі з абмежаваннямі.

У цяперашні час Цэнтр дзённага прабывання «Betel» наведваюць больш за 40 чалавек. У Цэнтры працуе майстэрня па вырабе сувенірнай прадукцыі — вырабы з бісеру, саломкі, гіпсу і г.д.

Паводле caritas-vitebsk.by (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа