Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Віцебскай Дыяцэзіі» правяла калядную сустрэчу для пажылых людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне «Карытас», дзе іх чакаў пачастунак і падарункі.
На сустрэчы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дырэктар дыяцэзіяльнага «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі і надзённыя справы.
Такія сустрэчы, падчас якіх пажылых людзі могуць пабыць разам у атмасферы сяброўства, паразмаўляць з цікавымі асобамі, медыкамі, псіхолагамі, «Карытас» плануе праводзіць і далей.
«Карытас Віцебскай дыяцэзіі» шчыра дзякуе Мальтыйскай Службе Дапамогі за фінансавую падтрымку ў набыцці патрэбнага абсталявання для гэтых сустрэч.