Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча з нагоды калядных і навагодніх святаў прайшла ў цэнтры начнога знаходжання бяздомных у Віцебску.
Іерарх павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і пажадаў благаслаўлёнага новага года. Бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі «Карытас».
На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар аддзялення «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.
Варта адзначыць, што каталіцкая арганізацыя «Карытас» фінансуе штодзённае харчаванне для людзей, зарэгістраваных у Віцебскім цэнтры начнога знаходжання.
Паводле catholicnews.by
(VGr)