Пошук

23.12.2016 00:00  
Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі супакой людзям добрай волі!


Гэтым спевам Анёлаў была абвешчана радасная навіна пра нараджэнне ў горадзе Давідавым, Бэтлееме, Божага Сына. Кожную нядзелю святы Касцёл паўтарае гэты гімн, нагадваючы свету праўду аб прысутнасці Бога на зямлі. «Слова сталася Целам і пасялілася між намі…» (Ян 1, 14). Яно нясе свету радасць прабачальнай Божай Любові, якая ніколі не пакідае чалавека. Мы пакліканыя прыняць яе ў сваё жыццё і навучыцца дзяліцца ёю з іншымі, такім чынам заносячы святло Бэтлеемскай зоркі тым, хто знаходзіцца яшчэ ў змроку нянавісці, недаверу, самоты, безнадзейнасці.

Свята Божага Нараджэння – гэта асаблівы час, калі мы прыгадваем, што зямля не проста прымае Божага Пасланніка, але становіцца Яго жыллём ужо назаўсёды. У такім «суседстве» не можа чалавек адчуваць сябе самотным і пакінутым, ён не павінен планаваць злачынства і крыўды. Аднак гэтае «суседства» становіцца адчувальным толькі праз тых, хто па прыкладу Дзевы Марыі згаджаецца на Божую волю, прымаючы шчырым сэрцам Добрую Вестку.

Няхай Божае Нараджэнне прынясе нам так патрэбны спакой і духоўную сілу, каб зло, якое існуе ў свеце, не знаходзіла больш месца у сэрцах людзей. Бо іх сэрцы прызначаныя быць утульнай калыскай для Збаўцы, каторы прыходзіць у гэты свет. А прынесеныя Ім бласлаўленне і ласка няхай будуць крыніцай радасці і трывалай надзеі!

Са Святам Божага Нараджэння!

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.