На гэта 20 снежня падчас перадкаляднай прэс-канферэнцыі ў Віцебску ўказаў біскуп Алег Буткевіч. «Гэта парафіі, якія параўнальна нядаўна пачалі сваё аднаўленне і існаванне, — нагадаў іерарх, адзначаючы, што перад многімі з іх стаіць яшчэ шэраг праблемаў: заканчэнне будаўніцтва культавых будынкаў, а пазней іх утрыманне, праблема душпастырскай апекі ў мясцовых невялікіх супольнасцях.
Аналізуючы візітацыі па гэтых парафіях, біскуп Віцебскі сцвердзіў, што «невялікая парафіяльная супольнасць адчувае сябе больш інтэграванай, нагадвае сямейную супольнасць, дзе людзі добра ведаюць адно аднаго, і ў гэтым ёсць пэўны плюс і прыклад для больш вялікіх парафіяльных супольнасцяў».
(KL), (VGr)