Пошук

12.12.2016 00:00  

9–11 снежня ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў вікарый парафіі кс. Генадзь Рэйшэль. Другі дзень рэкалекцый адрозніваўся ад іншых незвычайнай магчымасцю — дакрануцца да Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Адарацыя — духоўная гасціна ў Богу

Удзельнікі рэкалекцый разважалі над сутнасцю адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая мае трынітарнае вымярэнне: праз эўхарыстычныя знакі яна яднанае свет з Богам Айцом, Богам Сынам і Богам Духам Святым. Праз Эўхарыстыю чалавек нібы дакранаецца да Бога, а адарацыя з’яўляецца для чалавека вялікім адхланнем і духоўнаю гасцінаю ў Богу. Гэта той момант, калі прыходзіць усведамленне таго, што Езус павінен займаць вядучую ролю ў жыцці чалавека — не толькі ў духоўных, але і ва ўсіх штодзённых абавязках.

«Не ведае спакою сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу», — казаў св. Аўгустын.

Зазірнуць у акенца манстранцыі

Падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту моладзь парафіі падыходзіла да святара, які трымаў у руках манстранцыю з Гостыяй. Час нядоўгага трывання ў непасрэднай блізкасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам быў для іх часам асабістай адарацыі Езуса ў Гостыі, часам прыватнай размовы з Найвышэйшым, часам Яго сузірання.

«Асабістая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — гэта момант, калі мы маглі не толькі духоўна з’яднацца з Богам, але і дакрануцца да Яго, як да жывога чалавека, і маглі сказаць Яму нешта сваё асабістае», — дзялілася моладзь пасля набажэнства ў парафіяльнай кавярні.


Анатоль Бандарчук-Вошлаў, (VGr)
Фота Анатоля Бандарчука-Вошлава

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця