Пошук

12.12.2016 00:00  

Стартаваў фестываль 3 снежня ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага выстаўкай дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам настаўніцы Мілды Кадзетавай.

Працы, прысвечаныя тэме Божага Нараджэння, падрыхтавалі вучні СШ №40 і №45 (кіраўнікі — Святлана Жылінская і Людміла Швед), а таксама ўдзельнікі клуба «Чароўная нітка» (кіраўнік Галіна Сіневіч).

Лепшыя працы былі адзначаны дыпломамі, якія дзецям уручыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Юныя творцы таксама атрымалі салодкія пачастункі ад каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. Удзел у вернісажы ўзяў і канцлер дыяцэзіяльнай курыі кс. Віктар Місевіч.

10 снежня фестываль працягнуўся ў віцебскай парафіі Святога Духа. Парафіяльную залу ўпрыгожвалі выявы Маці Божай, Пана Езуса, св. Мікалая, анёлаў, творы са сцэнамі Божага Нараджэння, выкананыя ў тэхніцы вышыўкі (кіраўнік Галіна Сіневіч), саломкі (кіраўнік І. Міхлюк), фларыстыкі і жывапісу (кіраўнікі Святлана Жылінская і Людміла Швед).

Для ўдзельнікаў свята была падрыхтавана літаратурна-музычная праграма на тэму Божага Нараджэння: дзеці чыталі вершы, прадставілі батлейку, настаўнікі правялі святочную віктарыну, а ў выкананні Анастасіі Раманавай і Людмілы Богадухавай прагучалі калядныя спевы.

Ксёндз прэлат Андрэй Анісковіч падзякаваў юным талентам і іх настаўнікам за прыгожыя творы і пажадаў, каб Бог заўсёды заставаўся ў іх сэрцах, душах і творчасці. Для ўсіх удзельнікаў фестывалю таварыства «Карытас» падрыхтавала дыпломы і салодкія прысмакі.

Фестываль у Прыдзвінскім краі працягваецца.


Людміла Ярмолава
Фота Алёны Трус

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа