17 ліпеня цыстэрцыянец а. Уладзімір Лапацкі OCist цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Міёрах (Віцебская дыяцэзія).
Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякан Уладзімір Лапацкі атрымаў 20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у Енджэёве (Польшча) з рук біскупа Яна Пятроўскага.
На прыміцыйнай Імшы сабраліся родныя і сябры новапрэзбітэра, а таксама шматлікія парафіяне. Прысутнічалі сабраты новапрэзбітэра з супольнасці цыстэрцыянцаў — прыёр а. Ян, а. Якуб і бр. Базылій, — і айцы францішкане, з якімі будучы прэзбітэр рыхтаваўся да пасвячэння ў духоўнай семінарыі.
Айцу Уладзіміру Лапацкаму пажадалі шчодрых Божых ласкаў, патрэбных у манаскім і святарскім жыцці.
(AG)