Пошук

26.06.2016 14:12  

У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы стала традыцыяй сустракаць байкераў з Польшчы. Кожны год сюды прыязджаюць байкеры таварыства Рэйду Усход-Захад, а кожны другі год — таварыства Міжнародны Катыньскі Рэйд. 23 чэрвеня байкеры таварыства Рэйду Усход-Захад вярталіся з Масквы і наведвалі месцы, звязаныя з жыццём польскіх дзеячаў культуры.

У аршанскай парафіі называюць вельмі прыемным тое, што байкеры не толькі ўносяць уклад у веру людзей, асабліва на ўсходніх межах нашай краіны, праз свае пілігрымкі, але і канкрэтнымі справамі дапамагаюць іншым людзям, парафіям.

На пачатку сустрэчы з байкерамі адбылася малітва ў капліцы, пасля яны наведалі касцёл, які будуецца побач. Парафіяне падрыхтавалі для гасцей пачастунак.

«Мы ўдзячныя Богу і людзям, што можам быць на шляху байкераў і выконваць свае чалавечыя паслугі ў дапамозе бліжняму. Гасціннасць заўсёды добра характарызуе нас, беларусаў», — адзначаюць у аршанскай парафіі.

(AG)


Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.