Пошук

11.06.2016 17:33  

9-10 чэрвеня ў Віцебску адбылася XII Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Ватыкана, Італіі, Польшчы, Шры-Ланкі, Нігерыі і інш.

Удзельнікі канферэнцыі наведалі Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер, азнаёміліся з найноўшымі тэхналогіямі ў лячэнні анкапаталогіі, пабачылі шпітальную капліцу, сустрэліся з адміністрацыяй, медработнікамі і пацыентамі.

Удзельнікаў форума прывіталі начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзяркач, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.


З дакладам «Перспектывы развіцця анкалагічнай дапамогі ў Віцебскай вобласці» выступіла галоўны ўрач анкадыспансера Анжаліка Томчына. Пытанням прымянення біялагічных прэпаратаў пры анкапаталогіі прысвяціў сваё паведамленне доктар медыцыны Гаспарэ Гульельмі з клінікі «Агостыно Джэмэллі», яго калега Эрыда Нурэ ўдзяліла ўвагу пытанням транспланталогіі (у тым ліку і пры анкапаталогіі). Духоўным праблемам у медыцыне былі прысвечаны паведамленні гасцей з Любліна (Польшча) кс. Яраслава Амброзія Окрая, Катажыны Уршулі Бароўскай, Агнешкі Езёрскай, сястры Дар’і Галубковай OV і Алены Грыгор’евай. Канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак падрыхтаваў тэалагічны аналіз на тэму «Бог — пацыент — хрысціянін».

Заключнае слова да ўдзельнікаў канферэнцыі ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча пераўвасобілася ў жывы зацікаўлены дыялог паміж пастырам дыяцэзіі і медработнікамі.


Завяршыўся форум святой Імшой у касцёле Святога Духа ў інтэнцыі медработнікаў, пацыентаў бальніц і сем’яў, якія падзяляюць пакуты блізкіх.

Па матэрыялах канферэнцыі выдадзены зборнік тэзісаў.

Людміла Ярмолава, (AG)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа