Тры гадзіны хрысціянскай музыкі пройдуць з удзелам шасці каталіцкіх гуртоў. Фестываль «Дастукацца да нябёсаў» адбудзецца 11 лютага ў Баранавіцкім Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Уваход вольны. Пачатак у 19.00. Тэма фестывалю — «Каб усе былі адно».
Як паведаміў арганізатар кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, на фестывалі выступяць гурт пінскай духоўнай семінарыі «Подых Духа», калектыў гродзенскай семінарыі Ave, суполка душпастырства моладзі OPEN (Гродзенская дыяцэзія), салезіянскі гурт «Небасхіл» (Мінск), праекты «Рыбы» і Step Project.
Ксёндз Павел дадаў, што для забеспячэння парадку на канцэрце ўпершыню будуць задзейнічаны каталіцкія скаўты.
Як даехаць?
Ад аўтавакзала і чыгуначнага вакзала «Баранавічы Палескія» — аўтобус №7.
Ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала — аўтобус №23 (да вакзала «Баранавічы Палескія»). Адтуль — аўтобус №7.
Паводле katolik-gomel.by
(VGr)